Гісторыя ўстановы адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж» пачалася са дня стварэння ў 1930 годзе Рэчыцкага педагагічнага вучылішча, якое праіснавала да 1956 года. За гэты перыяд дыпломы настаўніка пачатковых класаў атрымала больш за 1800 выпускнікоў. І толькі ў 1991 годзе на базе тэхнічнага вучылішча № 86 зноў адчыніла свае дзверы педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У 1993 годзе Рэчыцкае педвучылішча першае ў Гомельскай вобласці атрымала статус каледжа. У 2003 годзе каледж перайменавалі ва ўстанову адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж».
     Сёння ў каледжы навучаецца 455 навучэнцаў, з іх на бюджэтнай аснове - 302 і пазабюджэтнай - 153. За гады свайго існавання ў навучальнай установе падрыхтавана 1800 спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, 125 з іх атрымалі дыплом з адзнакай.
      Рыхтуе кадры калектыў, у якім спалучаюцца веды і вопыт выкладчыкаў, якія працуюць у каледжы не  адзін год, з энергіяй моладзі. Педагагічны калектыў - 50 выкладчыкаў, з якiх 85% маюць вышэйшую  кваліфікацыйную катэгорыю, 2 кандыдаты навук, 1 магістр педагагічных навук.
      Установа адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж» супрацоўнічае з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь:
       - УО «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны»;
       - УО «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна»;
       - УО «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт».
Навучанне ў каледжы вядзецца па наступных спецыяльнасцях:
       - Беларуская мова і літаратура, спецыялізацыя «Творчая дзейнасць»;
      
- Замежная мова (англійская, нямецкая).
Для арганізацыі вучобы і вольнага часу ў каледжы ёсць навучальна-матэрыяльная база: 25 вучэбных кабінетаў, актавая зала, спартыўная зала. Таксама ёсць комплекс памяшканняў грамадска-бытавога прызначэння: інтэрнат на 270 месцаў, сталовая на 70 пасадачных месц, бібліятэка, чытальная зала.
Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная