Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

З 16 па 21 лютага ў рамках этнапраекта «Ад ручнiка да народнага хору: этнаграфiчны мост памiж пакаленнямi» навучэнкі групы Д-2 пазнаёмілі першакурснікаў з экспазіцыяй «Культура і быт беларусаў», якая размешчана ў этнаграфічным кутку каледжа.

Экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі, сабраны навучэнцамі нашага каледжа ў весках Гомельскай вобласці. Экспазіцыя змяшчае даследаванні навучэнцаў каледжа, прысвечаныя асаблівасцям беларускай кухні; святочным, абрадавым і традыцыйным стравам беларусаў. Даследаванні асвятляюць тыя традыцыйныя заняткі і рамёствы, якімі спрадвеку займаліся беларусы.

Першакурснікам вельмі цікава было даведацца, як жылі і наладжвалі свой быт нашы продкі, якімі прыладамі працы карысталіся беларускія жанчыны ў сваім паўсядзённым жыцці. Яны маглі не толькі паслухаць, але і паглядзець, і нават пакарыстацца прыладамі працы.

Словы экскурсаводаў суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй, якая дэманстравалася на мульцібордзе.

Убачылі наведвальнікі і выставу, на якой прадстаўлены работы навучэнцаў, прысвечаныя гісторыі, сімволіцы і асаблівасцям беларускага ручніка, элементам беларускага касцюма.

Напрыканцы экскурсіі навучэнцам былі прапанаваны загадкі этнаграфічнага характару, адгадкі на якія былі прадстаўлены сярод экспанатаў нашага музея.

Мерапрыемства прайшло цікава, займальна і карысна для нашых першакурснікаў, а навучэнцы II курса набылі вопыт падрыхтоўкі і правядзення выхаваўчага мерапрыемства.

Выказваем вялікую падзяку кіраўніку этнаграфічнага кутка каледжа Бяляевай Галіне Міхайлаўне.

Хочацца адзначыць, што сёння патрабуецца аб’яднанне ўсіх, хто зацікаўлены ў захаванні ўніверсальнага чалавечага капіталу, якім з’яўляецца фальклорная спадчына, і хто адказны за рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі Беларусі, накіраванай на захаванне самабытнасці культуры беларускага народа.


Ссылка на видеоролик


Монцік І. В., Маршкова Т.М.,
кіраўнікі этнапраекта
Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная