На фарміраванне ў моладзі каштоўнаснага стаўлення да гістарычнай спадчыны беларускага народа накіраваны трохтыдневы этнапраект «Ад ручнiка да народнага хору: этнаграфiчны мост памiж пакаленнямi», які будзе праходзіць з 19 снежня 2025 года па 26 сакавiка 2026 года ў нашым каледжы.
На час дзеяння праекта ў бібліятэцы каледжа аформлена выстава кніг «Чароўны свет Беларусі», якая дазволіць пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага касцюма. Вылучаюць тры разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю): сялянскі, мяшчанскі, шляхецкі. Пра ўсё гэта больш падрабязна вы даведаецеся наведаўшы выставу ў бібліятэцы.
Выстава «Ручнік — гэта песня, вышытая на палатне» дазволіць пазнаёміцца з работамі жыхароў вёскі Азершчына. А таксама даведацца пра віды ручнікоў у залежнасці ад іх прызначэння: уціральнік, трапкач, штодзённік. Больш падрабязна пра гыта ўсё вам паведамяць навучэнкi группы Д-2, якія з 19 па 26 снежня будуць праводзіць экскурсіі па выставе ў фае трэцяга паверха вучэбнага корпуса.
З 16 па 21 лютага 2026 года запрашаем наведаць этнаграфічны куток каледжа, дзе навучэнкі групы Д-2 пазнаёмяць з экспазіцыяй «Культура і быт беларусаў». Экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі, сабраны навучэнцамі нашага каледжа ў весках Гомельскай вобласці. Экспазіцыя змяшчае даследаванні навучэнцаў каледжа, прысвечаныя асаблівасцям беларускай кухні, заняткам, рамёствам. Наведайце этнаграфічны куток і папоўніце свае веды аб тым, як жылі і наладжвалі свой быт нашы продкі.
У сакавiку 2026 года навучэнцы каледжа наведаюць экспазіцыі залаў этнаграфічнага аддзела Рэчыцкага краязнаўчага музея. Экспазіцыя залаў характарызуе важнейшыя бакі матэрыяльнай культуры селяніна Рэчыцкага павета: прылады земляробства, прыстасаванні для апрацоўкі лёну, прадметы побыту, жыллё, адзенне і беларускі народны абраз.
26 сакавiка 2026 года ў рамках праекта адбудзецца творчая сустрэча навучэнцаў першага і другога курсаў з Азершчынскім народным хорам Рэчыцкага раёна, кіраўнікі якога па-сапраўднаму заклапочаны захаваннем народнай творчасці ў сучасным жыцці. 20 жніўня 1936 года з Рэчыцы на ўсю Беларусь трансліраваўся канцэрт жаночага сямейнага хору Лапаціных. І вось ужо больш амаль дзевяноста год гучыць народная песня ў выкананні Азершчынскага народнага хора.
26 сакавiка пройдзе падвядзенне вынікаў і закрыццё этнапраекта.