Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

21 лютага Дзень роднай мовы.


Гэта асаблівы дзень, каб нагадаць аб важнасці мовы, кожнага адцення слова, якія складаюць багатую палітру беларускай культуры.


Напярэдаднi свята ў фае каледжа прайшла акцыя "Маё любімае слова па-беларуску".

Навучэнцы і выкладчыкі ахвотна дзялiлiся сваiмi любiмымi словамi.


Беларуская мова - гэта душа нашага народа, код нашай культуры, скарбніца гісторыі. Менавіта праз мову мы перадаем з пакалення ў пакаленне традыцыі, звычаі, духоўныя каштоўнасці.


20 лютага ў фае каледжа адбылася дэгустацыя беларускіх страў, якая была прысвечана не толькі Дню роднай мовы, але і традыцыйнаму народнаму святу "Масленіца".

Усе стравы беларускай кухні былі падабраны пад знакамітыя радкі з рамана ў вершах "Родныя дзеці" Ніла Гілевіча. Лірычнае адступленне - кулінарнае - нікога не пакінула абыякавым.


Шануеце і любіце беларускую мову!

Размаўляйце па-беларуску ў сям'і, на працы, у грамадскіх месцах!

Чытайце беларускую літаратуру!

Дакранайцеся да багацця беларускай культуры!

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная