Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

Напярэдаднi Дня роднай мовы ў актавай зале Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа адбылася музычна-гiстарычная асамблея "Сузор'е жаночага лёсу", прысвечанае Году беларускай жанчыны. Навучэнцы і выкладчыкі сабраліся разам, каб успомніць тых, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю нашай краіны.

Вядучыя прапанавалі гледачам незвычайнае падарожжа ў часе — ад старажытнага Полацка да сучаснасці. Перад вачыма залу паўставалі вобразы легендарных жанчын Беларусі:

• Рагнеда — сімвал непакорлівай волі і мацярынскай любові;

• Еўфрасіння Полацкая — першая асветніца, якая несла святло ведаў;

• Анастасія Слуцкая — мужная абаронца свайго горада;

• Францішка Уршуля Радзівіл — першая жанчына-драматург, стваральніца тэатра;

• Алаіза Пашкевіч (Цётка) — паэтэса, педагог, аўтарка першага беларускага лемантара;

• Стэфанія Станюта — легендарная актрыса, чыё майстэрства стала школай для пакаленняў….


Працяг...

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная