Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

З 19 па 23 верасня ў нашым каледжы праходзіў Тыдзень беларускай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

19 верасня навучэнцы групы Д-3 прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Навучэнцы 1-3 курса ўдзельнічалі ў стварэнні віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” і інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

А таксама для навучэнцаў 3 курса адзялення “Дашкольная адукацыя” была праведзена экскурсія ў этнаграфічны куток каледжа “Аб родным краі роднай мовай”.

20 верасня навучэнцы групы ІБ-12 наведалі бібліятэку каледжа, дзе пазнаёміліся з кніжнымі выставамі “Майстры слова-землякі” і “Сэрцам роднага слова краніся”, арганізаванымі бібліятэкарам Карсаковай Г.А.

А для навучэнцаў групы Д-1 прайшла квэст-гульня “Фальклор, фальклор - душа народа”.

21 верасня навучэнцы 1-2 курсаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Урыўкі з творчых работ размешчаны на стэндзе ў фае каледжа. З іх можна даведацца, за што ж нашы навучэнцы любяць свой родны край.

А ў вечары ў актавай зале каледжа адбыўся вакальны конкурс, на якім гучалі і беларускія песні.

22 верасня для навучэнцаў каледжа была арганізавана паездка у Гомельскі абласны драматычны тэатр. Усе атрымалі вялікую асалоду ад спяктакля, выступлення акцёраў і самой тэатральнай атмасферы.

23 верасня былі падведзены вынікі Тыдня беларускай мовы. Навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад узделу ў розных мерапрыемствах, выказалі жаданне і надалей удзельнічаць у розных калектыўных справах. Найбольш актыўныя атрымалі ўзнагароды.

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная