Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

Святочны марафон «Смак роднай мовы»

У календары ёсть такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

Больш за 6000 моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Яны вабяць сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю, мілагучнасцю… Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Таму 21 лютага 2022 года ў нашым каледжы прайшоў святочны марафон «Смак роднай мовы», у якiм прынялі актыўны ўдзел навучэнцы 1-3 курсаў.

Мы, беларусы, багатыя людзі, бо ад продкаў атрымалі каштоўную спадчыну – нашу мову. І ўдзельнікам марафона патрэбна было даць азначэнне – якая яна, наша мова? І вызначыць самыя радасныя, ласкавыя, добрыя, вясёлыя і нават смачныя словы. А таксама назваць сваё любімае беларускае слова. У час мерапрыемства можна было прачытаць вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, убачыць малюнкі навучэнцаў і паслухаць беларускія песні.

Па выніках апытвання навучэнцаў:

  • самае добрае слова – маці, бабуля, сябар, каханне, дзякуй;
  • самае радаснае слова – сям’я, бацькі, вясёлка, васількі, крыніца;
  • самае ласкавае слова – матуля, пяшчота, сонейка, зорачка;
  • самае вясёлае слова – радасць, вяселле, пэнздлік, знічка, маланка;
  • самае смачнае слова – бульба, дранікі, яблыкі, цукеркі.

Любімымі беларускімі словамі ў нашых навучэнцаў з’яўляюцца: Радзіма, сябры, маці, бабуля, мары, кветкі, раніца, калыханка, дабранач і інш.

І гэта разнастойнасць слоў не дзіўная, бо мова наша – прыгожая, вялікая, родная, цудоўная, гучная, ласкавая, цікавая, лепшая, любімая.

Мілая мова мая, паэтычная,

Спеўная і гаваркая яна,

Свеціцца ўся чысцінёю крынічную,

Водарам дыхае, быццам вясна.

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная