Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

Жанчына дае жыццё, жанчына аберагае жыццё, жанчына і жыццё — сінонімы. Але на самай страшнай вайне ХХ стагоддзя жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала і перавязвала раненых, але і страляла, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку, жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю абрынуўся на яе зямлю, на яе дом, на яе дзяцей. Савецкая жанчына абараняла краіну разам з мужчынамі. Усяго ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў розных відах войск на фронце служыла больш за 800 тысяч жанчын. Яшчэ дзясяткі тысяч знаходзіліся ў партызанскіх атрадах. Такія лічбы. А за імі лёсы, цэлыя жыцці, скарэжаныя, знішчаныя вайной.

Якія ж пычыны прымушалі жанчын, маладых дзяўчат прымаць на сябе ўвесь цяжар жорсткай і бязлітаснай вайны?

Аб гэтым расказвае ў сваёй аповесці “Ціха тут на досвітках” Барыс Васільеў.

Прэм’ера спектакля на аснове гэтага твора адбылася 18 лютага 2022 г. у Гомельскім маладзёжным тэатры. Яе і наведалі навучэнцы нашага каледжа.

Рыта. Жэня. Галя. Соня. Ліза.

Пяць звычайных жаночых імёнаў. Яны сталі ўвасабленнем лёсу жанчыны на вайне – лёсу дзіўнага, ненатуральнага, страшнага.

Яны жылі “у прадчуванні асляпляльага шчасця”, марылі, любілі, былі вясёлымі, усмешлівымі, рамантычнымі... але ў іх жыццё ўварвалася вайна. Учорашнія дзяўчынкі сталі салдатамі. І нават вайну яны рамантызавалі – а яна абышлася з імі бязлітасна . . .

Барыс Васільеў стаў першым, хто звярнуўся да тэмы лёсу жанчыны на вайне. Нам, беларусам, якія страцілі у гады Вялікай Айчыннай вайны траціну сваіх землякоў, гэтая горкая тэма асабліва блізкая, і тэатр зноў звяртаецца да яе, КАБ мы з вамі ПОМНІЛІ.

Таму, напэўна, 2022 г. быў абвешчаны ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці. Каб мы зноў успомнілі гераічныя подзвігі нашага народа. Каб словы “Ніхто не забыты, нішто не забыта” былі напоўнены глыбокім сэнсам для кожнага з нас. Каб не забывалі тых, хто не шкадаваў сваіх жыццяў дзеля мірнага неба над намі.

Навекі слава тым, што ў полі ратным Загінулі за родныя палі, За наш народ, за лёс народаў братніх, За дзень наступны усяе зямлі. (П. Панчанка)

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная