Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

3 лістапада навучэнкі ІІ курса Сідарэнка Вікторыя і Чубарава Таццяна прынялі ўдзел у чытаннях “Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці”, якія адбыліся ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы.

Чытанні праводзіліся ў гонар беларускага паэта, празаіка, драматурга, крытыка, публіцыста, перакладчыка, вучонага і педагога Якуба Коласа.

Мэтай чытанняў стала фарміраванне гуманістычнага педагагічнага мыслення будучага педагога праз прызму спадчыны класікаў. Адметнай рысай чытанняў было тое, што прайшлі яны на беларускай мове.

У чытаннях прынялі ўдзел навучэнцы 1-2 курсаў педагагічных каледжаў рэспублікі і вучні 10 педкласаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія цікавяцца жыццёвым лёсам, творчасцю, навуковай і педагагічнай дзейнасцю нашага славутага земляка Якуба Коласа і дзеячаў беларускай педагогікі і псіхалогіі.

У кола чытанняў быў закладзены шырокі спектр навуковых праблем у такіх галінах ведаў, як філалогія, культуралогія, гісторыя, філасофія, педагогіка.

Сідарэнка Вікторыя і Чубарава Таццяна выступілі з дакладам “Выкарыстанне здабыткаў педагагічнай спадчыны Якуба Коласа пры выкладанні замежнай мовы”, які напісалі пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Бяляевай Г.М., і былі адзначаны сертыфікатамі ўдзельнікаў чытанняў і дыпломам за выдатны даклад.

Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная