Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год 21 лютага.
Гэтая дата была абрана ў знак памяці аб падзеях 21 лютага 1959 года. У гэты дзень ў Дакке, сталіцы цяперашняй Бангладэш, загінулі 5 студэнтаў. Удзельнікі дэманстрацыі змагаліся за наданне сваёй роднай мове — бангла — статусу адной з дзяржаўных у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Увёўшы ў міжнародны каляндар Дзень роднай мовы, ЮНЕСКА заклікала краіны распрацоўваць, падтрымліваць і актывізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на садзейнічанне павагі да ўсіх моў, а таксама на абарону іх (асабліва моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення).
Згодна з распрацаваным ЮНЕСКА “Атласам моў свету” за перыяд жыцця апошніх трох пакаленняў людзей з 6000 існуючых у свеце моў ўжо зніклі больш за 200, 538 знаходзяцца ў крытычным становішчы, 502 мовам пагражае сурёзная небяспека, 651 знаходзяцца ў небяспецы і 607 — у стане няўстойлівасці.
Эксперты мяркуюць, што калі не прыняць меры, то палова моў, на якіх гавораць сёння, знікне ўжо да канца ХХI стагоддзя.
Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзіла тагачасная Беларусь. На ёй быў складзены галоўны дакумент гэтай дзяржавы — Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг.
У наш час у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі у нашай краіне з’яуляюцца беларуская і руская.
21 лютага ў каледжы была праведзена адзіная куратарская гадзіна “Беларус! Роднай мовы сваей не цурайся!”
Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову.
Якуб Колас пісаў: “…задача нас, інтэлігенцыі рэспублікі — берагчы мову, вывучаць яе, распрацоўваць і пашыраць. Гэта дасягаецца, па-першае, штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах.”
На беларускай мове выдадзены і друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, выдаюцца часопісы, газеты, слоўнікі, даведнікі.
Наша задача — берагчы мову, вывучаць, пашыраць сферу яе бытавання.
Спадзяёмся, што нашы навучэнцы пасля праведзяннай куратарскай гадзіны, стануць ад-носіцца да роднай мовы беражліва і з большай павагай.
Любіць сваё – зусім не значыць Чужое ганіць, адмаўляць. Вось за чужым свайго не бачыць, Не вывучаць, не шанаваць — Злачынствам будзе без сумлення, Бо ёсць такі закон жыцця: Шануй чужое аж да пакланення, Сваё любі да самазабыцця. Ласоўская Дзіана,Мельнікава Мілана,навучэнкі групы ІБ-31