Учащиеся учебных групп ИБ-11 (куратор: Мельникова Е.Н.) и И-2 (куратор: Гапоненко В.В.) посетили Гомельский областной драматический театр. Постановка "Купала. Шлях да сябра" впечатлила ребят своей неординарностью. Фантасмагория на белорусском языке была интересна и увлекательна, держала в напряжении до последней минуты.
"Паміж анёлам і чортам завязалася спрэчка – чаго варта чалавечае жаданне, ці здольны чалавек дасягнуць сваёй мэты і не зламацца перад нечаканасцямі, якія падрыхтаваў яму «злы» лёс. Іншымі словамі: ці зможа Купала дайсці да Коласа і не расплюхаць па дарозе жар душы, здольнасць суперажываць і, увогуле, жаданне жыць. Бо на шляху чалавека (Божага стварэння) становіцца нячыстая сіла, мэта якой – загубіць чалавечую душу.
Па дарозе на хутар Смольня Я. Купала трапляе ў хітра расстаўленыя чортам пасткі і сустракаецца з містычнымі істотамі. Русалкі і лясун, пераварацень і купальская папараць-кветка… на гэтым шляху паэту даведзецца закахацца і зазірнуць у вочы ўласнай смерці."