Русский Белорусский English
Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. З гэтай нагоды ў нашым каледжы прайшлі святочныя мерапрыемствы. Традыцыйна гэты дзень праходзіць пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”. Гэты год таксама не стаў выключэннем. З самага ранку навучэнцы ў беларускім нацыянальным адзенні віталі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і запрашалі далучыцца да акцыі “Размаўляй па-беларуску!”.

Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным. Інтэрактыўная гульня “Мова родная – мова модная” падарыла зарад станоўчых эмоцый і добры настрой. Дзве каманды “Разумнікі” і “Знаўцы” спаборнічалі за званне лепшых моваведаў. Навучэнцы пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны расшыфроўвалі прыказкі, адгадвалі мелодыі па эмодзі, перакладалі рускія словы на беларускую мову, рабілі кампліменты роднай мове. Каманда “Разумнікі” атрымала перамогу ў гэтай гульні.

У анлайн-апытанцы “Падарожжа ў родную мову” пераможцамі сталі: Тумараў Арцём (група ІБ-11), Леўчына Вікторыя (група ІБ-12), Лапіч Дар’я (група Д-1). Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў Дзень роднай мовы, нікога не пакінулі абыякавым. Усе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што наша мова самая прыгожая і мілагучная, што трэба яе берагчы і шанаваць!


Хмарун М.В.,
выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная