11 лістапада ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Рэчыцы адбылася сустрэча з пісьменнікам, ураджэнцам вёскі Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім.
Падчас гутаркі мы даведаліся, дзе нарадзіўся пісьменнік, чым займаўся ў юнацтве, як праходзіла яго жыццё. Уладзімір Сцяпанавіч зачытваў некалькі аповедаў са свайго дзённіка, які называецца “Уліпка”, расказваў цікавыя гісторыі, жарты. Пісьменнік працуе і над новымі кнігамі, удзельнічае ў выданні дзіцячага часопіса “Вясёлка”. У. Ліпскі падарыў некаторыя свае рукапісы і кнігі Цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Нам вельмі спадабалася гэтая сустрэча. Хоць усе і разумелі, што пісьменнік быў стомлены, але Уладзімір Сцяпанавіч не падаваў выгляду і ўсміхаўся нам. Напрыканцы пісьменнік быў не супраць сфатаграфавацца з чытачамі.
Мы хочам сказаць вялікі дзякуй Уладзіміру Сцяпанавічу, які знайшоў час сустрэцца са сваімі чытачамі!
А.Баранава,
навучэнка групы Б-3