Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

22 снежня ў рамках праекта адбылася творчая сустрэча навучэнцаў першага і другога курсаў з Азершчынскім народным хорам Рэчыцкага раёна, кіраўнікі якога па-сапраўднаму заклапочаны захаваннем народнай творчасці ў сучасным жыцці. Восемдзясят шэсць год гучыць народная песня ў выкананні Азершчынскага хора.

Першым мастацкім кіраўніком якога на працягу многіх гадоў была Таццяна Карнееўна Лапаціна – заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі, кампазітар-аматар.

Таццяна нарадзілася 15 жніўня ў 1891 годзе ў вёсцы Азершчына. З дзіцячых год яна любіла народныя песні. Чула іх у хаце, калі ў зімнія вечары маці прала кудзелю, вясной і летам на полі, асабліва ў час жніва.

З прыходам савецкай ўлады пачалося новае жыццё ў вёсцы і змянілася песня. У 1920–21 гг. па ініцыятыве Таццяны Лапацінай быў арганізаваны музычна-драматычны гурток, ядром якога стала яе сям’я.

Адзін са знамянальных дзён у жыцці Таццяны Карнееўны — 20 жніўня 1936 года. У гэты дзень з Рэчыцы на ўсю Беларусь трансліраваўся канцэрт жаночага сямейнага хору Лапаціных. Спявалі 11 родных і стрыечных сясцёр.

У 1937 годдзе хор упершыню быў запрошаны ў Мінск на другі Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці, на якім заняў першае месца.

У 1939 годдзе адбылося першае выступленне хора ў Маскве на Усесаюзнай гаспадарчай выставе. Праз год беларускія песні ў выкананні хору зноў гучалі ў Маскве, дзе праходзіла дэкада беларускага мастацтва. Затым хор выступаў на заключным канцэрце дэкады ў вялікім Акадэмічным тэатры. На канцэрце прысутнічалі члены ўрада і І.В.Сталін. Калі хор скончыў выступленне, Сталін узняўся са свайго месца і пачаў апладзіраваць. Назаўтра калектыў быў запрошаны ў Крэмль, дзе М.І. Калінін уручыў Таццяне Лапацінай ордэн «Знак Пашаны».

За вялікі ўклад у развіццё самадзейнай творчасці Т.К.Лапацінай ў 1949 годдзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР». А ў 1962 годдзе хору прысвоена званне «Народны».

Зараз маладое пакаленне працягвае народную традыцыю хору. На базе Азяршчынскага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Дворак Любоў Міхайлаўны функцыянуе дзіцячы фальклорны ансамбль «Азяраначка», які выконвае песні Т.К.Лапацінай і не раз з'яўляўся лаўрэатам розных конкурсаў абласнога і рэспубліканскага значэння.

Адной з актыўных удзельніц фальклорнага ансамбля з’яўляецца і навучэнка ІІ курса нашага каледжа Кацюшчанка Ганна.

Як нясе свае магутныя хвалі Днепр, так і далей даносіць да нас самабытную беларускую песню Азершчынскі народны хор імя Таццяны Карнееўны Лапацінай.

Ссылка на видеоролик


Монцік І. В., Кухарэнка А. У.,
кіраўнікі этнапраекта
Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная