Наши новости
Галерея (нажми для просмотра)

«У фальклоры, як у люстэрку, мы бачым сябе і гаворым сабе: вось гэта мы і ёсць, вось гэта наша духоўная сутнасцъ, наша ўласная мерка чалавека і чалавечнасці»

Ніл Гілевіч

На фарміравання ў моладзі каштоўнаснага стаўлення да гістарычнай спадчыны беларускага народа накіраваны трохтыдневы этнапраект «Фальклор — гэта гучны голас сучаснасці», які будзе праходзіць з 19 снежня па 9 студзеня ў нашым каледжы.

22 снежня ў рамках праекта адбудзецца творчая сустрэча навучэнцаў першага і другога курсаў з Азершчынскім народным хорам Рэчыцкага раёна, кіраўнікі якога па-сапраўднаму заклапочаны захаваннем народнай творчасці ў сучасным жыцці. 20 жніўня 1936 года з Рэчыцы на ўсю Беларусь трансліраваўся канцэрт жаночага сямейнага хору Лапаціных. І вось ужо больш за восемдзясят год гучыць народная песня ў выкананні Азершчынскага хора.

24 снежня запрашаем наведаць этнаграфічны куток каледжа, дзе навучэнкі групы Д-3 Глушко Вікторыя, Барысевіч Ксенія, Атрашэўская Анастасія пазнаёмяць з экспазіцыяй «Культура і быт беларусаў». Экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі, сабраны навучэнцамі нашага каледжа ў весках Гомельскай вобласці. Экспазіцыя змяшчае даследаванні навучэнцаў каледжа, прысвечаныя асаблівасцям беларускай кухні, заняткам, рамёствам. Наведайце этнаграфічны куток і папоўніце свае веды аб тым, як жылі і наладжвалі свой быт нашы продкі.

Выстава «Ручнік — гэта песня, вышытая на палатне» дазволіць пазнаёміцца з работамі жыхароў вёскі Азершчына. А таксама даведацца пра віды ручнікоў у залежнасці ад іх прызначэння: уціральнік, трапкач, штодзённік. Больш падрабязна пра гыта ўсё вам паведамяць Пікуліна Ніка, навучэнка группы ІБ-32, і Кацюшчанка Ганна, навучэнка группы ІБ-22, якія з 19 па 26 снежня будуць праводзіць экскурсіі па выставе ў фае трэцяга паверха вучэбнага корпуса.

На час дзеяння праекта ў бібліятэцы каледжа аформлена выстава кніг «Чароўны свет Беларусі», якая дазволіць пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага касцюма. Вылучаюць тры разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю): сялянскі, мяшчанскі, шляхецкі. Пра ўсё гэта больш падрабязна вы даведаецеся наведаўшы выставу ў бібліятэцы.

5 студзеня навучэнцы каледжа наведаюць экспазіцыі залаў этнаграфічнага аддзела Рэчыцкага краязнаўчага музея. Экспазіцыя залаў характарызуе важнейшыя бакі матэрыяльнай культуры селяніна Рэчыцкага павета: прылады земляробства, прыстасаванні для апрацоўкі лёну, прадметы побыту, жыллё, адзенне і беларускі народны абраз.

9 студзеня пройдзе падвядзенне вынікаў і закрыццё этнапраекта.

Ссылка на видеоролик


Запрашаем вас у наша падарожжа!

Монцік І. В., Кухарэнка А. У.,
кіраўнікі этнапректа
Ресурсы


Официальные интернет-ресурсы
Беларусь Библиотечная