Рэспубліканская спартакіяда па лёгкаатлетычным кросе.
24 красавіка бягучага года ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) завяршылася Рэспубліканская спартакіяда навучэнцаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па лёгкаатлетычным кросе.
На першым этапе спартакіяды ў лёгкаатлетычным кросе прынялі ўдзел больш за 39 тысяч навучэнцаў з устаноў ПТА і ССА. Да абласнога этапу дайшлі 214 каманд з агульнай колькасцю 1682 навучэнцы. I толькі 26 лепшых каманд сустрэліся ў фінале.
Сярод дзявочых каманд сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі лепшай аказалася каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. На другім месцы каманда Аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. На трэцім – каманда Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа.
У індывідуальным заліку лепшымі названы Дзіяна Бандарэнка i Вiкторыя Шабанава з Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа, Iна Якшэвіч з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, Андрэй Вайда з Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Дзяніс Філіпаў з Аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.