Наши новости

Для содержимого этой страницы требуется более новая версия Adobe Flash Player.

Получить проигрыватель Adobe Flash Player

    З 16.04.2012 г.  па 20.04.2012 г. у Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы  прайшоў Тыдзень беларускай мовы, які сёлета быў прысвечаны юбілеям выдатных беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У рамках Тыдня адбыліся цікавыя мерапрыемствы з удзелам навучэнцаў і выкладчыкаў.

    На працягу Тыдня беларускай мовы дзейнічала выстава твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і літаратуры пра іх творчасць у бібліятэцы педкаледжа. У метадычным кабінеце была арганізавана метадычная панарама з вопыту работы выкладчыкаў цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін.

    Штодзень на кожным перапынку ў фае каледжа адбываліся прэзентацыі на DVD відэазапісаў пра юбіляраў 2012 года: віртуальная экскурсія ў музей Янкі Купалы, віртуальная экскурсія “Шляхамі Якуба Коласа”, “Творы Максіма Танка, пакладзеныя на музыку”, “Дача Янкі Купалы ў Ляўках, апетая беларускімі паэтамі”. Прэзентацыі былі зроблены старшынёй цыклавой камісіі В.А. Торра і навучэнкай групы Б-4 Н. Дашкоўскай.

    Пачаўся тыдзень 16 красавіка літаратурна-музычнай кампазіцыяй, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, якую падрыхтавалі навучэнцы групы Б-3.

    17  красавіка  адбылося  адкрыццё  фестывалю  інсцэніроўкі  твораў Я. Купалы і Я. Коласа, вядучымі якога былі навучэнцы групы Б-2. Пад час фестывалю чыталіся лірычныя творы, успаміналіся старонкі жыцця беларускіх песняроў. Выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі. Першы дзень фестывалю быў прысвечаны пастаноўцы мізансцэн з твораў Я. Купалы. Група ІБ-11 прадставіла інсцэніроўку сцэнічнага жарту з п’есы “Прымакі”, група ІБ-12 – з “Раскіданага гнязда”, група ІБ-22 – з “Паўлінкі” і група ІБ-21 – з “Тутэйшых”.

    Другі дзень фестывалю прайшоў 18 красавіка. Увазе гледачоў былі прадстаўлены інсцэніроўкі з твораў Я. Коласа. Група ІБ-13 выступала з інсцэніроўкай твора “У пушчах Палесся”, група Б-2 – з аповесці “На прасторах жыцця”, група Б-3 – з паэмы “Сымон-музыка”, група Б-4 – з інсцэніроўкай урыўка з паэмы “Новая зямля”.

    Па выніках двух фестывальных дзён членамі журы адзначаны добры ўзровень падрыхтаванасці да сцэнічнага ўвасаблення твораў пісьменнікаў груп Б-4, ІБ-11, ІБ-22.

    Значнай падзеяй Тыдня беларускай мовы стала падрыхтоўка і ўдзел навучэнцаў у конкурсе чытальнікаў, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Конкурс быў праведзены 19 красавіка навучэнцамі групы  Б-4. Навучэнцы педкаледжа змагаліся за тытул “лепшага чытальніка”. Трэба адзначыць, што некаторыя ўдзельнікі конкурсу здолелі паказаць асэнсаванае, эмацыянальнае, мастацкае чытанне і перадаць аўтарскую ідэю.

    Першае месца па выніках конкурсу заняла навучэнка групы ІБ-21 Машэўская Марыя, якая чытала верш “Журавель і чапля”, другое месца – Каляга Ганна, навучэнка групы ІБ-12 (верш “Падымайся, Беларусь”), трэцяе месца паміж сабой падзялілі Ізотава Таццяна, навучэнка групы ІБ-11 (верш “Родная мова”), і Ячнік Настасся, навучэнка групы ІБ-12 (верш “Хмары з захаду”). За арыгінальнасць выканання адзначана навучэнка групы Б-4 Чыжык Маргарыта (верш “Ave Maria”).

    Заключэннем Тыдня беларускай мовы 20 красавіка стаў адкрыты ўрок па беларускай мове ў групе ІБ-11, праведзены Бышык Таццянай Леанідаўнай. На ўроку былі прадстаўлены разнастайныя формы работы з інтэрактыўнай дошкай як сродкам укаранення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у працэс выкладання беларускай мовы.

    Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім, хто зрабіў хоць маленькі ўклад у арганізацыю Тыдня беларускай мовы і  хто дапамог стварыць сапраўднае свята, якое дало магчымасць адчуць сілу і значнасць нашай роднай беларускай мовы.

план  правядзення 

тыдня беларускай мовы

16 красавіка – 20 красавіка 2012 г.

Дата і месца правядзення Мерапрыемства

16 красавiка

актавая зала

1205

Урачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы. Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.

метадычны кабінет Метадычная панарама “З вопыту работы выкладчыкаў цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін”.
бібліятэка Выстава твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і літаратуры аб пісьменніках.

17 красавiка

фае каледжа

кожны перапынак 

Віртуальная экскурсія ў музей Янкі Купалы.

Прэзентацыя на DVD.

актавая зала

1550

Фестываль інсцэніроўкі твораў Я. Купалы і Я. Коласа, прысвечаны 130-й гадавіне з дня нараджэння.

18 красавiка

фае каледжа

кожны перапынак 

Віртуальная экскурсія “Шляхамі Якуба Коласа”.

Прэзентацыя на DVD.

актавая зала

1550

Фестываль інсцэніроўкі твораў Я. Купалы і Я. Коласа, прысвечаны 130-й гадавіне з дня нараджэння.

19 красавiка

фае каледжа

кожны перапынак 

Прэзентацыя на DVD “Творы Максіма Танка, пакладзеныя на музыку”.

актавая зала

1550

Конкурс на лепшага чытальніка, прысвечаны

100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

20 красавiка

фае каледжа

кожны перапынак 

Прэзентацыя на DVD “Творы класікаў беларускай літаратуры ў сучаснай музыцы”.

кабінет № 5

1205

Адкрыты ўрок па беларускай мове па тэме “Аднародныя члены сказа” з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі (група ІБ-11).

метадычны кабінет

1550

Адкрытае пасяджэнне цыклавой камісіі выкладчыкаў філалагічных дысцыплін. Метадычны семінар-практыкум “Шляхі і сродкі ўкаранення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у працэс выкладання філалагічных дысцыплін”.
 

Падвядзенне вынікаў тыдня беларускай мовы.

 

План  правядзення фестывалю інсцэніроўкі твораў
Я. Купалы і Я. Коласа
 

17.04.2012 (1550)        Адкрыццё фестывалю. Інсцэніроўка твораў Я. Купалы.   выступленні груп ІБ-21, ІБ-11, ІБ- 12,   ІБ-22  
18.04.2012 (1550
)
 
Інсцэніроўка твораў Я. Коласа.   выступленні груп ІБ-13, Б-2, Б-3, Б-4